2012-11-05 12:16:22

“Еўрапейскі агляд”: перадаць прычыны для веры


RealAudioMP3 “На канец кожнага цяжкага дня, Пане, ці не хочаш сказаць нам, што азначае ўсё гэта? Ці Ты можаш нам даць яшчэ прычыну для таго, каб мы верылі?”, - гэтым пытаннем музыканта Бруса Спрынгстына, задаецца адзін з кіраўнікоў Ватыканскага радыё Пьетра Кокка ў рамках рубрыкі “Еўрапейскі агляд”. Паводле яго, пытанне амерыканскага спевака пераўзыходзіць геаграфічныя межы: яны актуальныя заўсёды і паўсюль, таксама і ў Еўропе, “на адным са скрыжаванняў сучаснай культуры, ахопленым эканамічным крызісам і незразуменнем, якое многія адчуваюць перад абліччам жыцця і магчымасцю адшукання яго больш глыбокага сэнсу”. Кокка нагадаў, што сёння распаўсюджана моцнае адчуванне пустэчы, ізаляцыі, згубы ідэнтычнасці. Для веруючых людзей такая сітуацыя становіцца нагодай для перадачы веры. Але што неабходна для гэтага? - задаецца пытаннем журналіст. “Каб перадаваць нешта, мы пакліканы да новай інкультурацыі думак і веры, каб словы і гарызонты значэнняў даходзілі да кожнага чалавека сучаснай эпохі”, - лічыць ён. На думку Пьетра Кокка, у гэтай справе неабходныя людзі, надзеленыя розумам, здольным памятаць. “Бо, як па-прароцку паўтарае Бэнэдыкт XVI, абстрактны і анты-гістарычны розум, упэўнены ў тым, што можа панаваць над усім, вызваляючыся ад традыцый і культурных каштоўнасцяў, робіць жыццё мёртвым, нішчыць зямлю, на якую можна стаць, нішчыць цяпло ад агмяню чалавечага суіснавання”.

Акрамя таго, Кокка лічыць, што інкультурацыя, перадача каштоўнасцяў, дыялог паміж культурамі і рэлігіямі патрабуе сэрцаў людзей, гэта значыць здольнасці жыць у вымярэнні адносінаў і супольнасці. “У гэтым мы зможам знайсці прычыны для веры напрыканцы цяжкага дня”, - заключае журналіст.








All the contents on this site are copyrighted ©.