2012-11-05 15:13:19

Пачаўся судовы працэс над былым праграмістам Дзяржсакратарыяту


RealAudioMP3 5 лістапада пачаўся судовы працэс над былым праграмістам Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы Клаўдыё Шарпелеці, які абвінавачваецца ў пакрыванні злачынцы па справе аб выкраданні асабістых дакументаў Святога Айца. Суддзямі была адхілена заява адваката адносна неабходнасці спынення судовага працэсу ў сувязі з нібыта недакладнасцямі ў абвінавачанні. Адвакат Джанлука Бэнэдэці адзначыў, што паміж яго кліентам і ўжо асуджаным па гэтай справе Паўла Габрыэле “не было вялікага сяброўства” і абарона будзе абапірацца менавіта на гэты факт. Паводле Бэнэдэці, Клаўдыё Шарпелецці на працягу “больш чым дваццаці гадоў” аддана служыў Апостальскай Сталіцы і аказаваў дапамогу пры расследванні крадзяжу дакументаў. Аднак, кіраўнік Ватыканскага трыбуналу Джузэпэ Дала Торра, падкрэсліў, што ў ходзе следства “Шарпелецці агучыў тры розныя версіі падзей”.

Слуханне справы працягнецца у суботу 10 лістапада. Падчас яго будуць заслуханы сведкі і сам абвінавачаны.








All the contents on this site are copyrighted ©.