Маскоўскі Патрыярх
Кірыл I сустрэўся ў Маскве з ганаровым старшынёй Папскай рады па культуры кардыналам
Полем Пупарам. Як паведаміў 3 лістапада фонд “Pro Oriente”, сустрэча адбылася ў рамках
сімпозіума “Новая вялікая антыкрызісная стратэгія – грамадскія і маральныя аспекты”.
На парадку пасяджэння, якое адбылося з удзелам прадстаўнікоў Цэркваў, а таксама фінансавага
сектара, былі этычныя праблемы, як ія ўплываюць на сучасныя банкаўскія і фінансавыя
сістэмы. Акрамя таго, былі абмеркаваны стратэгіі, з дапамогай якіх Касцёл і грамадства
маглі б падтрымаць бедных.
Патрыярх Кірыл, – у якасці кіраўніка Аддзела знешніх
царкоўных сувязяў, – ужо сустракаўся з кардыналам Пупарам у маі 2006 г. у Вене. з
нагоды форуму пад назвай “Даць душу Еўропе”, арганізаванага Папскай радай па культуры
ў супрацоўніцтве з Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў.