2012-11-03 12:29:06

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага Вялікага Элемазінарыя


RealAudioMP3 3 лістапада Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку арцыбіскупа Фелікса дэль Бланка Прыета з пасады Вялікага Элемазінарыя Яго Святасці, у сувязі з асягненнем ім пенсійнага ўзросту. Святы Айцец прызначыў яго пераемнікам кс. прэлата Гвіда Поцца, да гэтага часу сакратара Папскай камісіі “Ecclesia Dei”, надаючы яму годнасць арцыбіскупа. Вялікі Элемазінарый Яго Святасці (лац. Elemosinerius Apostolica) апякуецца ад імя Папы патрабуючымі, ад імя Святога Айца ён удзяляе таксама апостальскае благаслаўленне вернікам ў сувязі з асаблівымі ўрачыстасцямі. Элемазінарый – гэта адна з трох асоб у Апостальскай Сталіцы, якая захоўвае свой пост пасля смерці Пантыфіка, разам з Вялікім Пенітэнцыярыем і кардыналам-камерленга. Як адзначаецца ў апостальскай канстытуцыі “Universi Dominici Gregis”, ён “працягвае выконваць служэнне міласэрнасці ў адпаведнасці з крытэрыямі, якія выкарыстоўваліся ў перыяд пантыфікату Святога Айца”.







All the contents on this site are copyrighted ©.