2012-11-02 14:31:52

Ізраіль: лясны гай будзе названы ў гонар кардынала Марціні


RealAudioMP3 Лясны гай, недалёка ад Галілейскага возера ў Святой Зямлі, будзе названы ў гонар кардынала Марціні, які памёр 31 жніўня 2012 г. Гэту ініцыятыву падтрымаў былы равін італьянскага Мілана Джузэпэ Лараса. Яна з’яўляецца працягам акцыі пасадкі “лясоў-помнікаў”, якая вядзецца з моманту ўзнікнення ізраільскай дзяржавы. У рамках гэтай акцыі ў Ізраілі ўзнік так званы “Лес мучанікаў”, у якім расце каля 6 млн. дрэваў. Гэта колькасць нагадвае аб 6 млн. яўрэяў, якія загінулі падчас Халакосту. Ініцыятыва цікавая тым, што ў ёй разам з яўрэйскімі ўстановамі прымаюць удзел таксама каталіцкія. На сённяшні дзень у Ізраілі існуюць лясныя гаі, названыя ў гонар бл. Яна ХХІІІ, бл. Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта ХVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.