2012-11-02 14:51:33

Папа заклікае маліцца аб адвазе біскупаў і святароў


RealAudioMP3 Кожны месяц Святы Айцец даручае малітвам вернікаў дзве малітоўныя інтэнцыі: агульную і місійную. У лістападзе агульная інтэнцыя гучыць: “Каб біскупы, святары і ўсе слугі Евангелля давалі адважнае сведчанне вернасці ўкрыжаванаму і ўвасросламу Пану”. Бэнэдыкт ХVI часта мае сустрэчы са святарамі і іншымі людзьмі, якія садзейнічаюць абвяшчэнню Евангелля ў свеце. Папа часта напамінае ім аб патрэбу яго вернага сведчання. Ён гаварыў аб гэтым 12 мая 2010 г. у Фаціме падчас Нешпараў, якія цэлебраваў для святароў, законнікаў, семінарыстаў і для членаў касцельных рухаў. Пантыфік тады нагадаў, што клопатам кожнага хрысціяніна, а тым больш асобаў якія прысвяцілі сябе служэнню Богу, павінна быць вернасць уласнаму пакліканню. “Гэта выраз “паслядоўнай, сапраўднай і глыбокай любові да Хрыста Святара”, - адзначыў Святы Айцец. Папа казаў таксама: “гэты глыбокі і моцны досвед любові Пана прывядзе вас да таго, што будзеце адказваць на любоў Пана ў выключны спосаб. Жыццё ў асаблівай прысвячэнні ўзнікла для таго, каб нагадваць Божаму народу аб Евангеллі” . Святы Айцец адзначыў, што праз сваю гарачую малітву, аскетызм, місійную і апостальскую дзейнасць яны з’яўляюцца прадказаннем эсхаталагтчнага Касцёла, які з пастаянствам і любоўю сузірае свайго Бога. “Як патрэбнае гэтае сведчанне сённяшняму свету”, - казаў Папа.

Місійная інтэнцыя Папы: “Каб Касцёл, які пілігрымуе на зямлі быў прамяністым святлом народаў”. Аб місіянерскім абавязку Касцёла Святы Айцец часта нагадваў усім ахрышчаным. Папа гаварыў аб гэтым вернікам падчас свайго апостальскага падарожжа ў Германію ў 2011 г. “Дазвольце, каб Хрыстус ззяў у вас нават і тады, калі гэта патрабуе ахвярнасці і адрачэння. Не бойцеся, што вы можаце страціць нешта. Адважна выкарыстоўвайце свае здольнасці і дары для дабра Божага Валадарства і ахвяруйце саміх сябе як воск свечкі, каб праз вас Пан асвятляў цемру.” “Вы – святло свету. Дзе Бог там будучыня”, - нагадаў Папа вернікам.








All the contents on this site are copyrighted ©.