2012-11-01 12:10:46

Лацінаамерыканскі іерарх: Касцёл увайшоў у новую “місіянерскую” эпоху


RealAudioMP3 Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі яшчэ раз нагадаў пра тое, што Касцёл з’яўляецца місіянерскім па сваёй прыродзе, і ніколі не можа забывацца пра тое, што крыніцай гэтай прыроды з’яўляецца Евангелле, падзяліўся сваімі разважаннямі аб прайшоўшай у кастрычніку ў Ватыкане біскупскай асамблеі бразільскі кардынал Адзіла Пэдра Шэрэр. “Сёння мы маем справу з новай сітуацыяй у свеце, і не толькі ў далёкіх краінах, але ў нашых гарадах з хрысціянскай традыцыяй”, - прызнаўся іерарх у інтэрв’ю нашаму радыё. На яго думку, якраз усведамленне гэтай новай “місіянерскай” сітуацыі ва ўсім свеце і адбылося ў дні Сіноду. Іерарх упэўнены, што гэта яшчэ больш замацуе Святы Айцец сваім паслясінадальным дакументам, дзе ясна вызначыць, у якім накірунку павінен ісці Касцёл у абвяшчэнні Евангелля. Кардынал перакананы, што гэта дасць штуршок Касцёлу, увайсці ў новую для яго “місіянерскую” эпоху.

Эфекты новай евангелізацыі ўжо бачныя па ўсім свеце, лічыць арцыбіскуп Сан Паўла. Па словах кардына Шэрэра, у краінах Лацінскай Амерыкі яна з’яўляецца прадметам дыскусій ужо на працягу многіх гадоў і мясцовы Касцёл будзе рады падзяліцца вопытам і багаццем новай евангелізацыі з усёй каталіцкай супольнасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.