2012-10-31 15:40:15

Каталіцкі іерарх са Святой Зямлі супраць будаўніцтва муру Ізраілем


RealAudioMP3 Біскуп Уільям Шамалі, дапаможны вікарый Патрыярха Іерусаліма, выказаў свой пратэст адносна будаўніцтва Ізраілем так званага муру бяспекі на ўзгорку Крэмісан недалёка ад Бэтлеему. Іерарх выказаў занепакоенасць тым, што сцяна можа паўплываць на сітуацыю хрысціян, асабліва тых, хто жыве у самім Бэтлееме, і прымусць іх да эміграцыі. “На Святой Зямлі ў 1947 г. хрысціяне складалі больш за 20% усяго насельніцтва – сёння іх засталося толькі каля 2%”, - адзначыў біскуп. Ён падкрэсліў, што шматлікія хрысціяне прынялі рашэнне пакінуць гэты блізкаўсходні рэгіён з-за няўпэўнай будучыні і недахопу сродкаў да існавання.

Іерарх нагадаў, што ў 2004 г. Міжнародны суд у Гаазе прызнаў незаконным будаўніцтва муру, які Ізраіль пачаў узводзіць на сваёй тэрыторыі ў 2003 г. Мур на ўзгорку Крэмісан будуецца на палестынскай тэрыторыі, што пярэчыць усім міжнародным нормам, - адзначыў біскуп Шамалі. Ён паведаміў, што мясцовы Касцёл ужо пачаў думаць аб тым, як будзе дапамагаць сем’ям, якіх гэты праект пазбавіць сродкаў да існавання. Аднак, іерарх баіцца, што гэтыя намаганні не будуць дастатковымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.