2012-10-31 14:56:46

Еўрапейскі іерарх пра Сінод: перамагчы ідэалогію, якая не дае еўрапейцу “глядзець у неба”


RealAudioMP3 “Пасланне да Народу Божага” апошняга Сіноду Біскупаў вельмі пераплецена з заклікам бл. Яна Паўла II, каб Еўропа жыла надзеяй знайсці адказ на гістарычныя выклікі сучаснасці, лічыць віцэ-старшыня Камісіі Епіскапатаў Еўрапейскай Супольнасці. Біскуп Джані Амброзіа перакананы, што гэта надзея знікла ў многіх еўрапейцаў, бо яны забыліся пра Добрую Навіну Хрыста. На думку іерарха, заданне новай евангелізацыі – перамагчы сучасную ідэалогію, якая закрывае вочы еўрапейца, робячы яго няздольным “гледзець у неба”. “Мы сутыкаемся з дылемай: з аднаго боку, ёсць чалавек з годнасцю і трансцэндэнтным бачаннем жыцця, з другога, заплюшчаныя, без магчымасці бачыць гарызонт вочы”, - заўважыў біскуп.

Новая евангелізацыя, паводле еўрапейскага іерарха, гэта змаганне з індывідуалізмам, рэлігійным агнастыцызмам і нігілізмам. Апрача таго, самым небяспечным “вірусам”, які руйнуе духоўнасць сучанага еўрапейца, з’яўляецца рэлятывізм. На думку біскупа Амброзіа, Еўропа нанава павінна паставіць на першае месца пытанне пра Бога, “як фундаментальнае, як цесна звязанае з пытаннем пра чалавека”.







All the contents on this site are copyrighted ©.