2012-10-31 11:50:46

Будучая кансісторыя прынясе геаграфічны баланс у Калегію кардыналаў


RealAudioMP3 Прызначаючы шэсць новых кардыналаў, Святы Айцец паклапаціўся пра геаграфічны баланс у Калегіі кардыналаў, так пракавентаваў нядаўняе рашэнне Бэнэдыкта XVI аб скліканні другой ужо ў гэтым годзе кансісторыі “National catholic register”, адзін з найбольш уплывовых амерыканскіх каталіцкіх інтэрнэт-рэсурсаў. Паводле яго аўтараў, новае прызначэнне – гэта “жэст універсальнасці Касцёла”, які ўпісваецца “у кантэкст новай евангелізацыі”. Новыя члены Калегіі кардыналаў атрымаюць пурпурныя берэты 24 лістапада.

Падчас абвяшчэння свайго рашэння, Святы Айцец сам заўважыў, што гэтыя шэсць новых кардыналаў, не з Еўропы. І гэта сведчыць аб тым, што Касцёл для “усіх народаў, гаворыць на ўсіх мовах”, дадаў Святы Айцец. “Касцёл, гэта заўсёды Касцёл Пяцідзесятніцы, Касцёл не аднаго кантынента, але Касцёл Паўсюдны”, цэтуе Пантыфіка “National catholic register”.

Выданне нагадвае, што гэта будзе пятая для Бэнэдыкта XVI кансісторыя, пасля якой агульная колькасць абвешчаных ім кардыналаў складзе 90. Па стане на 24 лістапада, Калегія кардыналаў будзе налічваць 211 асоб, з якіх 120 будуць мець права голасу на канклаве. Гэта азначае, што амаль дзьвум трэцім кардыналаў-выбаршчыкаў пурпурныя бірэты ўручыў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.