2012-10-31 12:40:29

5 гадоў дакументу аб цэлебрацыі Эўхарыстыі паводле перадсаборнага абраду


RealAudioMP3 Кардынал Антоніа Канісарэс, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, 3 лістапада ў базыліцы св. Пятра ўзначаліць св. Імшу з нагоды пятай гадавіны апублікавання Бэнэдыктам ХVI дакументу “Summorum Pontificum”, якім Святы Айцец упарадачыў пытанні, звязаныя з цэлебрацыяй св. Імшы паводле перадсаборнага абраду. Іерарх адзначыў, што сваёй ініцыятывай Пантыфік прызнаў каштоўнасць літургіі, цэлебраванай паводле імшалу бл. Яна ХХІІІ, чым падкрэсліў працягласць традыцыі рымскага абраду. Існуюць дзьве формы аднаго і таго ж абраду, - падкрэсліў кардынал Канісарэс і дадаў, што Кангрэгацыя, якую ён узначальвае, падтрымлівае цэлебрацыю Эўхарыстыі паводле абодвух. “Па прашэсці пяці гадоў пасля апублікавання дакументу мы можам лепш зразумець, наколькі ён паспрыяў паглыбленню сэнсу цэлебрацыі літургіі”, - адзначыў ватыканскі іерарх. “Мы усе ствараем адзін Касцёл, усе жывём у той жа супольнасці”, - нагадаў кардынал Канісарэc.








All the contents on this site are copyrighted ©.