2012-10-30 13:15:56

Аўстрыйскі кардынал: з Сіноду я прывёз “мяшок добрых ідэй”


RealAudioMP3 “Місіянерская дзейнасць Касцёла з’яўляецца больш значнай, чым мы мяркуем”, - заявіў кардынал Крыстаф Шонборн пасля вяртання з Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Хрысціян у Еўропе будзе станавіцца ўсё менш і менш, перш за ўсё, з-за зніжэння нараджальнасці. Але не можна казаць пра ўпадак Касцёла. Перад еўрапейскімі хрысціянамі стаіць выклік: ці наша вера дастаткова моцная, каб Бог даў нам рост, хоць магчыма і не ў сэнсе пашырэння звыклых касцёльных структур”, - падзяліўся сваімі думкамі арцыбіскуп Венскі. Як прызнаўся іерарх, з Сіноду ён прывёз “мяшок добрых ідэй” для будучых ініцыятыў.

Аўстрыйскі кардынал заўважыў, што ў глабалізаваным свеце праблемы, якія стаяць перад мясцовымі Касцёламі, па сутнасці, усюды аднолькавыя. Іерарх назваў іх. Гэта ў прыватнасці з’ява секулярызацыі, “рэлігійная канкурэнцыя” з боку іншых супольнасцяў, міграцыя, тэндэнцыі да радыкалізацыі, фанатызму і тэрарызму, асабліва супраць хрысціян. Кардынал Шонборн перакананы, што евангелізацыя можа быць паспяховай толькі тады, калі будзе ўлічваць канкрэтныя патрэбы людзей і дапамагаць у іх вырашэнні.







All the contents on this site are copyrighted ©.