2012-10-28 12:16:11

Папа заклікаў да салідарнасці з пацяпрпелымі ад урагану на Кубе


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI пасля сённяшняй малітвы “Анёл Панскі” заклікаў да салідарнасці з пацярпелымі ад урагану на Кубе, Гаіці, Ямайцы і Багамскіх астравах. Пантыфік з жалем нагадаў, што стыхійнае бедства прывяло да шматлікіх смяротных выпадкаў і “прынесла значны ўрон, прымушаючы многіх людзей пакінуць свае дамы”. Святы Айцец запэўніў ахвяр у сваёй “блізкасці і памяці”, а ўсіх вернікаў заклікаў да малітвы за пацярпелых і салідарнасці з імі, “каб палегчыць боль сем’яў загінуўшых і аказаць падтрымку тысячам ахвяр”.

Кубінскія правінцыі Санц’яга-дэ-Куба і Ольгін моцна пацярпелі ад урагану “Сэндзі"”, які ў ноч на чацвер абрынуўся на востраў. Быў нанесены значны ўрон гаспадарцы краіны. У выніку разгулу стыхіі загінулі 11 чалавек, у тым ліку дзіця.







All the contents on this site are copyrighted ©.