2012-10-27 17:31:49

Іспанскамоўную версію “ L’Osservatore Romano” узначаліць жанчына


RealAudioMP3 Кіраўніцтва “L’Osservatore Romano” паінфармавала, што з 1 лістапада рэдактарам іспанскамоўнай версіі ватыканскай газеты будзе Марта Лаго. Яна стане другой жанчынай у гісторыі, якая зойме настолькі важную пасаду ў сферы ватыкаснкіх СМІ, пасля Астрыд Хаас, якая ад 2008 г. кіруе нямецкамоўнай версіяй “L’Osservatore Romano”. Марта Лаго, іспанка, нарадзілася ў 1970 г. у Мадрыдзе. На працягу многіх гадоў працавала ў шматлікіх рэлігійных інфармацыйных агенцтвах, на радыё і тэлебачанні, была спецыяльным карэспандэнтам іспанскага тэлебачання ў Італіі і Ватыкане. З 2007 г. яна пачала супрацоўніцтва з ватыканскай газетай, а ў 2010 г. стала намеснікам галоўнага рэдактара іспанскамоўнай версіі “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.