2012-10-27 14:46:10

Ватыканcкія жандармы і рымскія семінарысты гуляюць у футбол


RealAudioMP3 27 кастрычніка ў Рыме, ужо ў трэці раз, праходзяць матчы турніра пад назвай “Іншы футбол – магчымы”. У ім прымаюць удзел таксама каманды Ватыканскай жандармерыі і рымскіх семінарыстаў. Як заявіў трэнер жандармаў, былы ўратар каманды “Лацыё” Нанда Орсі, пасля вялікіх скандалаў вакол італьянскага футболу трэба паспрабаваць вярнуць давер. Ён адзначыў, што футбол – гэта перш за ўсё гульня, якая не павінна мець нічога супольнага са скандаламі. Наадварот, гэты спорт патрабуе прыкладаў, якія змогуць пераймаць юнакі. Орсі перакананы, што трэнер павінен вучыць сваіх выхаванцаў не толькі схемам гульні, але і этычным паводзінам.








All the contents on this site are copyrighted ©.