2012-10-26 10:41:55

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі з візітам у Ватыкане


RealAudioMP3 Намеснік міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе і пры Суверэнным ваенным Мальтыйскім ордэне Сяргей Алейнік 25-27 кастрычніка знаходзіцца з візітам у Ватыкане. Аб гэтым паведамляе “БЕЛТА” са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі. У праграме візіту сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, старшынёй Папскай рады па культуры кардыналам Джанфранка Равазі і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі Апостальскай Сталіцы і Мальтыйскага ордэна. Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва і развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеяння ў сферах культуры, навукі і мастацтва







All the contents on this site are copyrighted ©.