2012-10-26 15:54:53

Вынікі Сіноду: евангелізаваць мовай прыгажосці


RealAudioMP3 Сінод па новай евангелізацыі характарызуюць тры аспекты: адзінства біскупаў з усяго свету са Святы Айцом, радасць веры і давер да Святога Духа, які прамаўляе праз знакі часу, а таксама сімпатыя і сяброўства са светам. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю нашаму радыё італьянскі арцыбіскуп і вядомы тэолаг Бруна Фортэ. Паводле яго, гэтыя тры аспекты, прысутныя на Сінодзе, вельмі нагадваюць атмасферу ІІ Ватыканскага Сабору. “Гэта цудоўна, што біскупы Каталіцкага Касцёла, сабраныя вакол Наступніка св. Пятра сведчаць аб даверы, дабры, якое нягледзячы ні на што існуе, аб надзеі, якую жадаюць даць мужчынам і жанчынам нашага часу”, - сказаў Бруна Фортэ.Гаворачы аб пошуку новай мовы для перадачы Евангелля сучаснаму чалавеку іерарх падкрэсліў важнасць сведчання аб веры з дапамогай мастацтва. “Шлях прыгажосці даступны ўсім і можа дасягнуць усіх, таксама і бедных”, - сказаў іерарх. Ён нагадаў аб шматлікіх прыгожых касцёлах, якія будаваліся ў маленькіх мястэчках, каб распавядаць бедным людзям пра Бога з дапамогай прыгажосці і мастацтва. Таксама арцыбіскуп Фортэ падкрэсліў важнасць сведчання веры праз сродкі грамадскай камунікацыі.

Ён назваў натуральным, тое, што са зменай часоў змянецца таксама і мова прапаведвання: таму інкультурацыя Евангелля павінна адбывацца пастаянна. Паводле яго, гаворка не ідзе пра тое, каб прапаведванне змянялася вонкава. “Трэба рабіць старыя рэчы, але з новым сэрцам”, - сказаў іерарх. Арцыбіскуп Фортэ адзначыў, што Езус сам заклікаў абвяшчаць Евангелле з абноўленым сэрцам – маючы больш глыбокую веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.