2012-10-25 10:57:04

СДМ-2013: зменена месца правядзення заключнай Эўхарыстыі


RealAudioMP3 Ватыканская дэлегацыя знаходзіцца з візітам у Рыа дэ Жанейра. Мэтай яе падарожжа з’яўляецца падрыхтоўка Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у гэтым бразільскім горадзе ў наступным годзе. Як паведамляе мясцовая архідыяцэзія, прыбыўшы з Ватыкану Альберта Гасбары, які адказвае за арганізацыю падарожжаў Святога Айца, наведвае аб’екты моладзевага форуму, на якіх пройдуць мерапрыемствы з удзелам Пантыфіка. Між іншым, было зменена месца правядзення заключнай св. Імшы, якая ў першапачатковым варыянце павінна была адбыцца на лётным полі авіябазы ў Санта Круз. Новае месца ў заходняй частцы горада, паводле меркавання арганізатараў, пойдзе на карысць правядзенню Сусветных дзён моладзі і пілігрымам.







All the contents on this site are copyrighted ©.