2012-10-25 13:35:03

Папа абмеркаваў з Прэзідэнтам Кіпра сітуацыю ў Еўропе і на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 25 кастрычніка раніцай у Апостальскім палацы Бэнэдыкт XVI прыняў Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр Дзімітрыса Хрыстофіяса. Пасля размовы са Святым Айцом палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах з дзяржавамі. У ходзе сустрэч, якія прайшлі ў сяброўскай атмасферы, былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кіпр. Таксама былі закрануты тэмы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, у прыватнасці, важнасць дыялогу і павагі да правоў чалавека, а таксама рэлігійнай свабоды.

Паколькі Рэспубліка Кіпр старшынствуе зараз у Савеце Еўрапейскага Саюза, на сустрэчах абмяркоўвалася сітуацыя ў Еўропе. Таксама было выказана спадзяванне, што намаганні міжнароднай супольнасці па дыялогу і міру паміж ваюючымі бакамі на Блізкім Усходзе прывядуць да станоўчых вынікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.