2012-10-24 12:00:42

Дзіцячая бальніца атрымала імя Бэнэдыкта ХVI


RealAudioMP3 24 кастрычніка кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ ўзяў удзел у адкрыцці філіялу ватыканскай дзіцячай бальніцы “Bambino Gesu”. Ён размесціўся непадалёк рымскай базылікі св. Паўла за Мурамі. Падчас цырымоніі іерарх паведаміў, што новая бальніца будзе названа ў гонар Бэнэдыкта ХVI. “Святы Айцец вельмі ахвотна прыняў гэту прапанову, - адзначыў кардынал у сваёй прамове - і дадаў, што Папа сочыць з вялікай увагай за сусветнымі ініцыятывамі на карысць церпячых і бездапаможных дзяцей”.

Дзяржсакратар Яго Святасці падкрэсліў, што новая бальніца, гэта не толькі амбулаторыі і аперацыйныя залы, дзе будуць адбывацца ўнікальныя хірургічныя аперацыі. “На пачатку 2013 г. у гэтай бальніцы адкрыецца найбуйнейшы і самы сучасны ў Еўропе цэнтр педыятрычных даследаванняў, у якім медыкі з Італіі і ўсяго свету будуць распрацоўваць новыя метады лячэння рэдкіх захворванняў у дзяцей”, - падзяліўся кардынал Бэртонэ. Акрамя таго, новая бальніца стане цэнтрам павышэння кваліфікацыі для медыкаў-педыятраў з усяго свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.