У апошнім нумары італьянскага
часопіса “Civiltà Cattolicà” апублікаваныя старонкі з дзённіка кардынала Раберта Туччы,
які ён вёў падчас сваёй шматгадовай працы ў Рыме. Між іншым, езуіт запісаў найбольш
эмацыйныя моманты сваіх асабістых сустрэч з Янам ХХІІІ. Іерарх апісвае перажыванні
Святога Айца перад пачаткам ІІ Ватыканскага Сабору. Напярэдадні асамблеі Папа накіраваўся
ў Ларэта, каб прасіць заступніцтва Маці Божай для яе прац. Езуіт узгадвае, як Пантыфік
абіраў сродак падарожжа. Паводле яго слоў, Папа нездарма паехаў менавіта на цягніку.
Такім чынам Ян ХХІІІ жадаў прыцягнуць увагу да намаганняў міністра публічных работ,
які ўклаў шмат намаганняў для развіцця гэтай сферы.
Кардынал Туччы ўзгадвае
таксама, што Ян ХХІІІ падчас асабістых размоў з ім з непакоем адзываўся аб існаванні
кар’ерызму і пратэкцыянізму ў Касцёле.