2012-10-23 13:58:27

У Ватыкане адбудзецца яшчэ адзін судовы працэс


RealAudioMP3 23 кастрычніка Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што 5 лістапада ў Ватыкане пачнецца судовы працэс над Клаўдыё Шарпелеці, праграмістам, працуючым у Ватыкане. Ён праходзіў па справе Паўла Габрыэле і абвінавачваецца ў пакрыванні злачынцы. У яго працоўным стале быў знойдзены закрыты канверт з дакументамі, якія тычыліся справы былога камердынера. Аднак, у ходзе следства выявілася, што яго роля была другаснай: канверт ён павінен быў толькі перадаць Паўла Габрыэле, не ведаючы, што ў ім знаходзіцца. Ты не менш, з яго не было знята абвінавачанне ў пакрыванні злачынцы.

29 верасня, у першы дзень судовага працэсу над Паўла Габрыэле, Ватыканскі трыбунал пагадзіўся з прапановай абароны Клаўдыё Шарпелеці, каб яго справу выключыць з працэсу былога камердынера і разгледзець асобна.








All the contents on this site are copyrighted ©.