2012-10-23 12:02:05

Санктуарый у Лурдзе пасля паводкі


RealAudioMP3 З-за паводкі ў Лурдзе застаецца зачыненым для пілігрымаў мясцовы марыйны санктуарый. Праліўныя дажджы 20-21 кастрычніка прывялі да розліву ракі Гау. У выніку чаго ў мінулую суботу адсюль былі эвакуіраваны каля 500 пілігрымаў з розных краін. Страты ацэньваюцца ў некалькі сотняў тысяч еўра. Быў затоплены таксама Масабельскі грот, месца аб’яўленняў Маці Божай у 1858 г., вада знаходзіцца на ўзроўні алтара. Пашкоджаны два масты і электрычны вузел. Таксама каналізацыя патрабуе рамонту, - паведаміў мясцовы біскуп Нікалас Брувэ ў сваім спецыяльным відэпаведамленні на “YouTube”.

Сітуацыя паступова нармалізуецца: узровень мясцовай ракі зноў дасягнуў адпаведнага, вада выпампоўваецца з затопленай часткі святыні. Басейны, у якія пагружаюцца пілігрымы ачышчаюцца ад рэштак ілу, прынесенага ракой. Учора аднавіліся працэсіі перад базылікай Маці Божай Ружанцовай, а сёння быў адчынены Масабельскі грот.







All the contents on this site are copyrighted ©.