2012-10-23 14:06:26

Візіт сінадальнай дэлегацыі ў Сірыю адкладваецца


RealAudioMP3 23 кастрычніка падчас свайго выступлення на Сінодзе Біскупаў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ ўдакладніў, што рашэнне аб даце і складзе сінадальнай дэлегацыі, якая паедзе ў Сірыю, будзе прымацца пасля завяршэння прац асамблеі, улічваючы пагаршэнне сітуацыі ў краіне. Іерарх падрэсліў, што ініцыятыва высока ацэнена ў самой Сірыі і на міжнародным узроўні. Ён дадаў, што грашовыя сродкі, сабраныя членамі Сіноду Біскупаў, і дапамога з боку Святога Пасаду будуць адпраўлены ў Сірыю адразу пасля заканчэння прац форуму. Кардынал Бэртонэ заклікаў сінадальных айцоў да працягу сумеснай малітвы ў інтэнцыі Сірыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.