2012-10-22 13:00:19

Рым: паказ фільмаў аб святасці ў розных рэлігійных культурах


RealAudioMP3 Незвычайнае мерапрыемства пад назвай “Шляхі святасці: чалавечае пакліканне” пачалося 22 кастрычніка ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У яго рамках, на працягу чатырох дзён, будуць дэманстравацца мастацкія фільмы аб святасці ў розных рэлігійных культурах: каталіцкай, праваслаўнай, пратэстанскай і будыскай. У праграме форума чатыры стужкі. Яны будуць паказвацца на арыгінальных мовах з італьянскімі субтытрамі. Пасля прагляду, кампетэнтныя спецыялісты – даследчыкі ў галіне тэалогіі, псіхалогіі і сацыялогіі будуць даваць свае каментары. Аб каталіцкай духоўнасці распавядзе фільм французскага рэжысёра Алена Кавалье “Тэрэза”, аб св. Тэрэзе ад Дзіцятка Езус зняты ў 1986 г. Аб праваслаўным успрыняцці святасці раскажа фільм расійскага рэжысёра Паўла Лунгіна “Востраў”, зняты ў 2006 г. Пратэстанскую духоўнасць прадставіць амерыканская псіхалагічная драма Робэрта Дзюваля пад назвай “Апостал” (1997), а будыскую, фільм карэйскага рэжысёра Кім Кі-Дука “Вясна, лета, восень, зіма... і яшчэ раз вясна”.








All the contents on this site are copyrighted ©.