2012-10-22 13:09:23

Патрыярх Раі: тэракт у Бейруце скіраваны супраць плённаму візіту Папы


RealAudioMP3 Тэрарыстычны акт у Бейруце, накіраваны супраць плёнаў візіта Бэнэдыкта XVI у Ліван. Так пракаментаваў трагічнае здарэнне, якое адбылося 19 кастрычніка ў сталіцы гэтай блізкаўсходняй краіны мараніцкі Патрыярх Антыёхіі Бутрас Раі. Паводле яго Ліван яшчэ жыве візітам Папы, які адбыўся 14-16 верасня і словамі аб міры Хрыста, якія прамовіў на гэтай зямлі Пантыфік. Кіраўнік мараніцкай Царквы заклікаў сваіх суайчыннікаў аб’яднацца і разам працаваць дзеля лепшай будучыні. “Вера і надзея жыхароў Лівана ніколі не зруйнуюцца”, - падкрэсліў іерарх і выказаў спадзяванне на тое, што ўсе людзі добрай волі прыкладуць намаганні, каб захаваць стабільнасць у краіне. “Паранена тая годнасць Лівана, якая была паказана свету падчас візіта Папы. Але ўсё раўно ён застанецца зямлёй святых і аазісам міру і надзеі”, - сказаў Патрыярх Раі.








All the contents on this site are copyrighted ©.