2012-10-22 14:54:51

Кс. Ламбардзі: візіт сінадальнай дэлегацыі ў Сірыю адбудзецца


RealAudioMP3 Візіт дэлегацыі Сінода Біскупаў у Сірыю адбудзецца. Аб гэтым у размове з журналістамі расказаў 22 кастрычніка кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Паводле яго “падрыхтоўка візіта працягваецца” і ён пройдзе “як мага мага хутчэй”, “каб эфектыўна адказаць на прапанаваныя мэты салідарнасці, супакою і прымірэння, нягледзячы на цяжкія падзеі, якія нядаўна адбыліся ў рэгіёне”.

Яшчэ 16 кастычніка кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ паведаміў, што Святы Айцец накіруе ў Сірую спецыяльную сінадальную дэлегацыю. Яе мэта – перш за ўсё, выказаць падтрымку сірыйскаму народу і дапамагчы тым, хто імкнецца ўрэгуліраваць ваенны канфлікт у гэтай краіне. “Мы не можам быць простымі гледачамі падчас трагедыі, якая адбываецца ў Сірыі”, - адзначыў кардынал Дзяржсакратар.








All the contents on this site are copyrighted ©.