2012-10-22 17:00:19

Беларускія капуцыны мараць стварыць яшчэ адзін астравок Божай прысутнасці ў Мінску


RealAudioMP3 З 20 жніўня па 23 верасня ў Рыме, праходзіць 84 Генеральны капітул ордэна меншых братоў капуцынаў. У ім прымае удзел прадстаўнік нашай краіны – першы беларус на пазадзе віцэправінцыяла ордэна капуцынаў а. Андрэй Жылевіч. Ён завітаў у нашу студыю і расказаў аб тым тым, як праходзіць праца капітула, а таксама жыцці супольнасці капуцынаў у Беларусі.

Вітаю вас а. Андрэй! Раскажыце калі ласка, што такое капітул і чым вы на ім займаецеся?

Генеральны капітул у манаскіх ордэнах з’яўляецца вышэйшай уладай. У капуцынаў ён адбываецца раз у 6 гадоў. Падчас капітула праводзіцца выбар новага кіраўніцтва ордэна – выбіраецца Генеральны міністр, а таксама яго Рада. На капітул з’яжджаюцца прадстаўнікі, вышэйшыя настаяцелі ўсіх правінцый і віцэправінцый ордэна. На сённяшні дзень на капітул былі запрошаны 169 чалавек. Яны прыбылі, каб супольна шукаць рашэнні, якія тычацца спраў ордэна ва ўсім свеце. 27 жніўня быў адраны на чарговыя 6 гадоў на пасаду Генеральнага міністра брат Маўро Іеры з Швейцарыі, а 30 жніўня былі абраны 9 братоў, якія будыць уваходзіць у Раду Генеральнага міністра. Яны застануцца ў Рыме і будуць яму дапамагаць прымаць розныя рашэнні звязаныя з жыццём братоў ва ўсім свеце.

У гэтым годзе капітул займаецца адной з самых важных спраў для жыцця нашага ордэна. У 2006 г. была створана камісія якая робіць рэвізію нашай Канстытуцыі. У сувязі са зменамі, якія адбываюцца ў свеце ёсць патрэба пераасэнсавання гэтага дакумента. Браты задумваюцца над тым, як лепш і больш эфектыўна працаваць з людзьмі ў цяперашнім свеце, як праводзіць евангелізацыю. Таксама мы задумваемся над нашым супольным жыццём, бо гэта з’яўляецца асноўнай адметнасцю нашага харызмата, нашага спосаба жыцця.

Напэўна рашэнні прынятыя на капітуле будуць мець таксама наступствы для працы капуцынаў у Беларусі? Я чуў, што супольнасць капуцынаў з’яўляецца найбольшай у нашай краіне сярод манаскіх ордэнаў? Ці сапраўды гэта так?

Да нас кожны год прыходзяць маладыя людзі, якія хочуць прыняць наш спосаб жыцця. На сённяшні дзень наш ордэн у Беларусі налічвае 38 братоў, якія працуюць ў Беларусі, а таксама, якія знаходзяцца на розных этапах фармацый.

А чым займаюцца капуцыны ў нашай краіне?

Мы займаемся рознымі справамі, якія ставіць перад намі Касцёл. У першую чаргу займаемся душпастырскай дзейнасцю, працай з моладзю, дзецьмі. Прымаем рашэнні, як найбольш эфектыўна прамовіць да чалавека і пазнаёміць яго з праўдамі веры.

Капуцыны толькі пачынаюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі. Зараз вы адзначаецце 15-годдзя заснавання беларускай віцэправінцыі. У некаторых месцах заканчваецца будаўніцтва новых святынь, я маю на ўвазе Маладзечна, дзе амаль пабудаваны касцёл і кляштар. А якія планы вы маеце? Магчыма плануеце таксама пабудаваць вялікую святыню ў Мінску?

У раёне Уручча мы атрымалі плошчу пад будаўніцтва касцёла, а зараз займаемся зборам праектнай дакументацыі. Дзякуючы Богу, мы атрымалі зямлю ў дастаткова прыгожым месцы, амаль у лесе. Св. Францішак вельмі любіў прыроду і мы дзякуем Богу, што атрымалі плошчу ў такой зялёнай зоне, у спакойным кавалачку горада, дзе зможам працаваць для людзей. Мы маем розныя задумы. Напэўна будуць пабудаваны душпастырскія памяшканні, у якіх будуць збірацца, як малыя так і дарослыя. Цяпер у Мінску браты-капуцыны займаюцца рухам, які носіць назву “Сужэнскі дыялог”. Бо вядома што жыццё чалавека, а таксама яго выхаванне пачынаецца ў сям’і і ў гэтай сферы мы павінны рабіць асаблівыя намаганні.

Да нашага харызмату належыць таксама ўдзяленне сакрамэнту споведзі. У нашых касцёлах часта адбываецца пастаянная споведзь – гэта значыць, што людзі могуць прыйсці і паяднацца з Богам у кожны перыяд дня.

Я спадзяюся, што таксама і ў Мінску касцёл і кляштар капуцынаў будуць яшчэ адным астраўком Божай прысутнасці, дзе кожны зможа атрымаць сакрамэнт паяднання, памаліцца, паразмаўляць з братамі, атрымаць дапамогу ў духоўнай сферы ці напрыклад кавалак хлеба, калі будзе мець у гэтым патрэбу.

Думаю што да месца ў якім калі-небудзь будзе пабудаваны наш касцёл і кляштар зможа прыйсці кожны – не абавязкова католік, але таксама праваслаўны ці няверуючы чалавек, і атрымаць дапамогу.

Дзякую за гэту размову. Жадаю вам за размову. Жадаю вам поспехаў у душпастырскай працы і Божай падтрымцы ў рэалізацыі вашых задум.








All the contents on this site are copyrighted ©.