2012-10-20 13:21:38

Сінод біскупаў абмеркаваў розныя прапановы іерархаў


RealAudioMP3 Сінадальныя Айцы працягваюць разглядаюць і абмяркоўваюць прапановы. Швейцарскі біскуп Фелікс Гмур, напрыклад, настойваў на абсалютнай “празрыстасці” Касцёла ва ўсіх напрамках. “Навяртанне і абнаўленне касцёльных структур робяцца разам”, сцвердзіў 46-гадовы біскуп Базэлю.19 кастрычніка на сустрэчы з журналістамі ён расказаў, што ў Швейцарыі пяць пробашчаў не пажадалі збіраць узносы на Аболь Святога Пятра, апраўдваючы гэта тым, што яны не ведаюць, куды пойдуць сродкі, накіраваныя да Святога Пасаду. “Гэтыя святары не будуць пакараныя,- адзначыў іерарх, - але мы, швейцарскія біскупы, сказалі ім, што яны перавысілі ўладу, адняўшы ў вернікаў іх права даваць ахвяраванні для Папы”, - адзначыў біскуп. Ён дадаў, што іерархі, аднак, перадалі Святому Пасаду патрабаванне гэтых пробашчаў аб павелічэнні фінансавай празрыстасці.
Біскупы разгледзелі на Сінодзе таксама пісьмовае запытанне старшыні Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай сталіцы кардынала Джузэппэ Версальдзі, у якім ён указвае, што “празрыстасць не азначае аўтаматычнага апублікавання нейкіх фактаў злоўжывання, якія прыносяць скандалы”. Іерарх лічыць, што павінна захоўвацца прэзумпцыя добрых намераў і чэснасці ў адносінах да тых, хто адміністратыўна кіруе касцёльнымі сродкамі. “У выпадках магчымых злоўжыванняў касцёльнымі сродкамі, у якасці тэрапіі ў Касцёле павінна выкарыстоўвацца евангельская ляка братэрскай падтрымкі”, - адзначыў кардынал Версальдзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.