2012-10-20 13:56:59

Святая Зямля: урад Францыі правядзе рамонт базылікі Нараджэння Хрыста


RealAudioMP3 Лацінскі Патрыярхат Іерусаліма паведаміў, што ўрад Францыі вырашыў прызначыць 200 тыс. еўра на рамонт бызылікі Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме. З 2008 г. гэта базыліка, якой пагражае разбурэнне, знаходзіцца ў спісе “Сусветнага фонду помнікаў”, а з 2012 г. таксама ў спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. “Гэтыя грошы будуць выдаткаваны на рамонт даху базылікі, асабліва на замену яе вертыкальных балкаў, якія ад двух стагоддзяў не замяняліся”, - адзначаецца ў паведамленні Патрыярхата. Падкрэсліваецца, што додж нішчыць абразы і мазаікі, якія паходзяць з часоў Крыжовых паходаў. “Фінансаванне рамонтных прац - гэта доказ асаблівай ўвагі, якую Францыя надае гістрычнай спадчыне Касцёла і хрысціянскіх супольнасцяў Святой Зямлі”, - падкрэсліваецца ў паведамленні Лацінскага Патрыярхата Іерусаліма.








All the contents on this site are copyrighted ©.