2012-10-20 13:27:34

Прадстаўлены праект Паслання Сінода біскупаў па новай евангелізацыі


RealAudioMP3 20 кастрычніка на ранішняй секцыі пасяджэння Сінода біскупам быў прадстаўлены праект выніковага дакументу – яго Паслання.Тэкст праекта не канчатковы, пасля далейшых змен ён будзе прадстаўлены на галасаванне ў наступную пятніцу. Галоўны змест паслання для працы па новай евангелізацыі – гэта сцвярджэнне, што хрысціяне нясуць Евангелле ў свет, поўны праблем і супрацьлегласцяў, са спакойнай мужнасцю, перамагаючы любы страх сілай веры, ва ўсведамленні, што ў сэрцы сучаснага чалавека жыве прагненне Бога.
“Касцёл мае заданне ісці на сустрэчу з чалавецтвам, дакладна так, як гэта рабіў Хрыстус, сустрэўшы самаранку ля калодзежу,” - сцвярджаюць біскупы. У праекце адзначаецца, што “гаворка не ідзе аб тым, каб прыдумваць новыя стратэгіі евангелізацыі, таму што Добрая Навіна не з'яўляецца рынкавым прадуктам. Неабходна, аднак, знайсці метады, якія змогуць наблізіць сённяшніх людзей да Езусавага абвяшчэння ”, - піша Сінод.
Падкрэсліваецца важнасць: міжрэлігійнага дыялога, міласэрднасці, адукацыі і евангелізацыі, "якая перш за ўсё пачынаецца з саміх членаў Касцёла,”- прыпамінаецца ў тэкcце праекта дакумента.








All the contents on this site are copyrighted ©.