2012-10-20 12:08:15

Папа ўручыў “Прэмію Ратцынгера” навукоўцам, інтэлект якіх “пранізаны Боскім святлом”


RealAudioMP3 20 кастрычніка Бэнэдыкт ХVІ ў прысутнасці біскупаў, якія перарвалі працы Сіноду, ўручыў “Прэмію Ратцынгера” – прадстаўніку філасофскай і гістарычнай думкі Францыі Рэмі Брагу і езуіту з ЗША кс.Брайану Дэйлі, тэолагу і патрыстыку міжнароднага ўзроўню. Бэнэдыкт ХVІ адзначыў, што абодва лаўрэаты кампетэнтна “дзейнічаюць у двух, важнейшых для Касцёла нашых часоў, аспектах: экуменізма і супастаўлення з іншымі рэлігіямі,”- сказаў Святы Айцец. Папа падкрэсліў, што іх працы выдаюцца на многіх мовах свету. Навукоўцы, якія сталі лаўрэатамі прэміі “Ватыканскага Фонду Ёзэфа Ратцынгера – папы Бэнэдыкта ХVІ”, актыўна працуюць на акадэмічнай і культурнай ніве. Папа адзначыў, што яны “з’яўляюцца ўзорам людзей, інтэлект якіх пранізаны Боскім святлом”. Святы Айцец назваў лаўрэатаў гэтага года “прыкладам перадавання ведаў, аб’ядноўваючых навуку - з мудрасцю, навуковую дакладнасць - з гуманізмам, у пошуку “мастацтва жыць”. Пантыфік адзначыў, што гэта адзін “з моцных клопатаў ІІ Ватыканскага Сабору, як ніколі актуальны для задач новай евангелізацыі.”
“Акрамя прызначэння прэмій, Фонд вылучае стыпендыі для дактаратаў па тэалогіі і праводзіць навуковыя ўніверсітэцкія сустрэчы”,- адзначыў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.