2012-10-19 13:27:31

Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з дэлегацыяй “Інтэрполу”


RealAudioMP3 9 лістапада Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі дэлегацыю “Інтэрполу”, міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі, асноўная задача якой, змаганне з арганізаванай злачыннасцю на сусветным узроўні. Больш за 800 членаў гэтай арганізацыі, у тым ліку міністры ўнутраных спраў і юстыцыі краін-членаў, 5-8 лістапада будуць прымаць удзел у Генеральнай асамблеіі арганізацыі, якая пройдзе ў Рыме. Сёння ў “Iнтэрпол” уваходзяць 190 краін свету. У кастрычніку 2008 г. падчас асамблеі ў Санкт-Пецярбургу яе членам стаў таксама Ватыкан, які прадстаўляе ў арганізацыі Ватыканская жандармерыя. Трэба адзначыць, што “Інтэрпол” не ажыццяўляе ўмяшальніцтва ў дзейнасць палітычнага, ваеннага, рэлігійнага і расавага характару.








All the contents on this site are copyrighted ©.