2012-10-18 15:44:30

У Рыме прагучыць твор напісаны братам Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Году веры прысвечаны ХІ міжнародны фестываль сакральнага мастацтва і музыкі. Ён пройдзе 2-13 лістапада ў рымскіх базыліках, пад патранажам фонду “Pro musica e arte sacra”. Сродкі ад правядзення мерапрыемства ў гэтым годзе пойдуць на рэстаўрацыю паўднёвай часткі каланады на плошчы св. Пятра і фантана на ёй. Кардынал Анжэла Камастры, які ўзначальвае фонд, лічыць, што вернікі, гэта тыя людзі, якія маюць гармонію ў душы. Менавіта яны, на думку іерарха, здольныя ствараць грамадства, якое можа ператварыцца ў “прыгожую мелодыю”, а Касцёл па сваёй сутнасці павінен быць тым, хто нясе гармонію ў свет. Кардынал Камастры паведаміў, што сем канцэртаў, якія выканаюць сусветна вядомыя хоры і аркестры , будуць цікавыя для самай шырокай аўдыторыі. Адметнасцю сёлетняга фестывалю будзе выкананне хорам Папскай Сікстынскай капэлы твору пад назвай “Missa Anno Santo”, аўтарам якога з’яўляецца брат Пантыфіка кс. Георг Ратцынгер.








All the contents on this site are copyrighted ©.