2012-10-17 11:50:53

Папа накіруе дэлегацыю Сіноду ў Сірыю


RealAudioMP3 Святы Айцец накіруе ў бліжэйшыя дні ў Сірыю сінадальную дэлегацыю. Аб гэтым паведаміў 16 кастрычніка кардынал Дзяржсакратар Тарцызіо Бэртонэ. Яе мэта – перш за ўсё, выказаць падтрымку сірыйскаму народу падчас ваеннага канфлікту, а таксама дапамагчы тым, хто імкнецца да яго ўрэгулявання. “Мы не можам быць простымі гледачамі падчас трагедыі, якая адбываецца ў Сірыі”, - сказаў Дзяржсакратар, выступаючы у сінадальнай зале. Паводле яго слоў, Каталіцкі Касцёл “перакананы у тым, што вырашэнне крызісу ў Сірыі магчыма толькі палітычным шляхам, беручы пад увагу вялікія пакуты насельніцтва, долю бежанцаў а таксама будучыню гэтага народа”. Кардынал Бэртонэ заклікаў удзельнікаў Сіноду да малітвы за Сірыю.








All the contents on this site are copyrighted ©.