2012-10-17 15:38:49

Міжнародная арганізацыя: хрысціян пераследуюць


RealAudioMP3 16 кастрычніка міжнародная дабрачынная арганізацыя “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” апублікавала ў Рыме штогадовую справаздачу аб рэлігійнай свабодзе ў свеце ў 2012 г. Быў праведзены маніторынг у 196 краінах свету. У большасці з іх, паводле дакументу, менавіта хрысціяне падвяргаюцца дыскрымінацыі і пераследу. “Напрыклад у Кітаі ўлады прыкладаюць усе намаганні, каб падпарадкаваць рэлігійныя супольнасці кантролю дзяржавы”, - адзначаецца ў даследаванні. Паводле іх, асабліва складаная сітуацыя існуе ў краінах арабскага свету, дзе хрысціяне адчуваюць сябе выключанымі з грамадскага жыцця. У шматлікіх афрыкаснкіх краінах ісламскі эктрэмізм стаў прычынай крывавых актаў у дачыненні да паслядоўнікаў Хрыста, асабліва ў Нігерыі. Але самы “эктрэмальны выпадак – гэта Саўдаўская Аравія, дзе больш за 2 млн. хрысціян не маюць права на практыкаванне сваёй веры”, - падкрэслівае “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”.








All the contents on this site are copyrighted ©.