2012-10-17 17:35:12

"З сэрцам у кантакце". Евангелічная прыпавесць: пасеў і яго розныя вынікі (VІІІ)


RealAudioMP3 Я працягваю распавядаць пра прыпавесці, пра навуку Ісуса Хрыста аб Царстве Божым ў іх. Манах-бенедыктынін а. Аўгустын Янкоўскі прысвяціў гэтай тэме цэлую кнігу, якой я карыстаюся пры падрыхтоўцы гэтай праграмы. Сёння мы зоймемся прыпавесцю, якой можна было б даць назву «Пасеў і яго розныя вынікі».

«Пасеў і яго розныя вынікі»

Гэтая назва лепш, чым паўсюдна прыняты ў нас сейбіт змяшчае ўласцівую тэму прыпавесці, а акрямя гэтага дазваляе адразу адрозніць яе ад выключна маркавага пасеву, што расце ўласнай моцай (гл. Мк 4: 26-29).
Вось як падае гэту прыпавесць Марк (Мк. 4:1-9):

1 І зноў пачаў навучаць каля мора. І вось, сабраўся вакол Яго велізарны натоўп, так што Ён, увайшоўшы ў лодку, сядзеў на моры, а ўвесь натоўп стаяў на беразе кругом мора.
2 І навучаў іх многаму ў прыпавесцях, і казаў ім у Сваёй навуцы:
3 «Слухайце. Вось, выйшаў сейбіт на сяўбу.
4 І сталася, калі сеяў, адно ўпала пры дарозе, і наляцелі на яго птушкі, і падзяўблі яго.
5 Другое ўпала на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі, і хутка ўзышло, бо глеба была неглыбокая;
6 і, калі паднялося сонца, звяла, бо не меля карэнняў, і высахла.
7 А іншае ўпала ў церні, і і выраслі церні ды заглушылі яго, і не дало яно плода.
8 Яшчэ іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод: узышло, і вырасла, і ўрадзіла: адно трыццаць, а другое шэсцьдзесят, трэцяе сто».
9 І казаў: «Хто мае вушы, каб слухаць, хай слухае».

Гэту прыпавесць падаюць усе тры Сыноптыка: Мацвей, Марк, Лука разам з далучанымі да яе тлумачэннямі. Як першае, гэтак і другое даказвае, што апостальскае пакаленне надавала вялікую вагу навуцэ, якую ўтрымлівае гэтая прыпавесць аб заснаванні Божага Валадарства.

Напачатку мы пачулі тэкст Марка, як найстарэйшы з захаваўшыхся тэкстаў грэцкіх Евангелляў. Акрамя гэтага, як лічаць спецыялісты, маркавы тэкст з'яўляецца крыніцай матвеявага Евангелля. Гэты тэкст на першы погляд можа падацца стылістычна нязручны, нават слова «зерне» у ім адсутнічае, якое дадасць старанны Лука.

У гэтай недарэчнасці можа верна адлюстроўвацца эха хрыстовай навукі, у якой таксама часта магло не быць закончанага стылю ды поўных сказаў. Дастаткова было вымоўных вобразаў, якія адразу кіравалі слухача да іншай рэчаіснасці, што за імі хавалася.
Мацьвеевы тэкст відавочна з'яўляецца залежным ад маркавага, але адрабіну старанней стылізаваны. Да таго ж ён утрымлівае адно свядома запланаванае ўхіленне – адваротны парадак пераліку размаітых плёнаў. «У сто разоў большы» (выраз ужыты толькі ў Лукі) паданы на першым месцы. Што хацеў гэтым сказаць Евангеліст? Напэўна тое, што вельмі сярэдняга трыдцацікратнага плёну не належыць браць за норму ў Божым пасеве. Нормай ёсць хутчэй масымальны рэзультат.

Тэкст Лукі ёсць больш лаканічны і старанна апрацаваны стылістычна, з характэрнымі выразамі ўзятымі са Старога Запавету («птушкі нябесныя»: Лк. 8: 5). Лука свядома неўзгадвае маляўнічыя маркавыя падрабязнасці аб карэннях ці аб розных плёнах. У той жа час ён дадае некалькі сваіх дэталяў: выраз «зерне сваё», факт засыхання з-за адсутнасці вільгаці пасля ўзыходу ды факт стаптання зерня перад тым як падзяўблі яго птушкі.

Акрамя гэтых малых розніц у дробяззях, усе Сыноптыкі маюць выразна адзін вобраз, але трошкі розныя акцэнты. Давайце прыглядзімся да самога вобраза, які можа падацца трошкі дзіўным для тых, хто разбіраецца ў працах на раллі ў Беларусі.

Вобраз сяўбы і пасеву

Апісаная ў прыпавесці сяўба з'яўляецца тыпова палестынскай. Я наступала пасля папярэдняга арання і перад араннем асноўным, якое адбывалася пасля перыяду дажджоў. Нас здзіўляе сейбіт, які кідае зярно на дарогу або на камяні. «Дарога» ж гэтая ёсць прыпадковай сцежкай вандроўнікаў, якія бесклапотна тапталі чужы пасеў.

Ураджайная ж глеба ў Палестыне – гэта тонкі слой перагною, які палоскамі пакрывае скалу. Да недаўняга часу зрэшты палестынскі земляроб не намагаўся асабліва, каб глебу ачысціць ад камянёў. Не ставілі таксама пудзілаў ад вераб'ёў ці крукаў, аб якіх гаворыць тут акрэсленне птушкі. Яны ў данным кантэксце з'яўляюцца шкоднікамі, таму ў тлумачэнні стануцца метафарай д'ябла.

Апошняя падрабязнасць, якая выклікае непакой у вобразе – гэта надмернае багацце ўраджаю. На думку адных, гэты стакротны плён не выходзіць за рамкі праўдападобнасці (пар Род. 26:12), што сёння падцверджваюць спецыялісты – біёлагі; іншыя ж свядома бачаць тут гібербалічную рысу, абгрунтоўваючы яе падобнымі гіпербалічнымі прадказаннямі прарокаў аб ураджаях у месыянскую эру (пар. Пс. 72[71]:16; Ёэль 14:18; Ам. 9:13).








All the contents on this site are copyrighted ©.