2012-10-17 17:35:57

"З сэрцам у кантакце". Евангелічная прыпавесць: зерне гарчыцы (ХІІ)


RealAudioMP3 Чарговая прыпавесць, якая адлюстроўвае дынаміку Божага Царства, якую да гэтуль называюць пераважна прыпавесцю пра закваску, з'яўляецца каштоўным дапаўненнем папярэдней. Разам з ёй яна паяўляецца ў двух, амаль аднолькавых версіях: Лукі і Мацвея.

У апакрыфічным Евангеллі Фамы гэта прыпавесць знаходзіцца трошкі ў іншым выкананні і ў іншым кантэксце: «Кажа Ісус: Царства Айца – падобнае да пэўнай жанчыны. Узяла яна трохі рошчыны, прысыпала мукой ды зрабіла з яе вялікія хлябы. Хто мае вушы, няхай слухае» (EvTh 96).

А вось так мы чытаем у Евангеллі паводле Лукі:
20 І зноў гаварыў: «З чым параўнаю Валадарства Божае?
21 Яно падобна да рошчыны, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меркі мукі, пакуль не ўкісла ўсё» (Лк. 13: 20-21).

Вобраз рошчыны

Вобраз гэтага кароткага апавядання быў для тагачасных палестынскіх слухачоў вельмі свойскі. Празаічны элемент штодзённага жыцця стаўся паэтычнай ілюстрацыяй глубокай праўды, якая аказалася неспадзяванкай для слухачоў, якія інакш уяўлялі сабе Божае Валадарства.

Гэта прыпавесць магла быць успамінамі Ісуса з дзяцінства: «Колькі разоў у маленькім пакоі ў Назарэце, Марыя напаўняла мукой плоскую міску, на дне якой была пакінута закваска з папярэдняга выпекання. У спякотныя дні, гэты маленькі кавалак пакінутага ў сырым стане цеста, засыхал і ставаўся нечым падобным на засушана зерня. А Марыя брала пакінутую закваску, крышыла, мешала з мукой, пасля далевала вады, размешвала цеста і пакідала яе, каб паднялося» (Fr. M. Willam).

Абавязак выпекаць хлеб належаў ў тыя часы выключна да жанчынаў, што яны і рабілі штодзённа (пар. Лк. 11:6). Закваска (па грэцку ζύμη – dzyme) - у габрэяў быў ёй – як падае ўзгаданы аўтар – або маленькі кавалак цеста, які прайшоў працэс прыспешанага бражэння, або вінныя дрожжы. Сёння бедуіны карыстаюцца для гэтай мэты закваскай кукурузы (dura). У нашым уяўленні, гэта напэўна кавалак сухога цеста, які нагадвае засушанае зерне. Відавочны кантраст. Гэтак чытаем у св. Паўла: Ці не ведаеце, што крошка кіслі ўсё цеста квасіць? (1 Кар. 5: 6; пар. Гал. 5:9).

Гэты дробны кавалак сухой рошчыны ёсць схаваным, а значыць і нябачным у вялікай масе цеста. Аднак сухая корка без кшталту, толькі знешне здаецца мёртвай, бо яе прыхаванае дзеянне, апынецца вельмі эфектыўным. У гэтым вобразе сам скромны пачатак не быў адзначаны ані словам, як гэта было ў папярэдняй прыпавесці. Затое рэзультат – так; менавіта пры дапамозе слова ўсё, а было гэто вельмі шмат. Уласна гэта ўсё ёсць нештодзённай рысай – тры меры пшанічнай мукі.

Тры меры мукі

Гэта «мера» (гр. σάτον – saton) - змяшчае каля 13 літраў. Тры меры або efa – гэта 40 л мукі, з якіх можна было выпекчы 18 буханак палестынскага хлеба – запас на 100 асобаў, а значыць на вялікі пір, а не на штодзённыя патрэбы звычайнай сям'і. Нават калі не літэральна разумець гэтую тройку, але як гутаркавае акрэсленне (накшталт нашага «сто разоў табе казаў»), калі не ідзе мова пра лічбавую дакладнасць, то і тады застаецца тут націск на незвычайнай колькасці выпечанага хлеба.

Гэтая рыса ўласна, якая павінна была ўразіць тагачасных слухачоў Ісуса і выклікаць у іх шмат асацыяцыяў, вартая ёсць адрабіны часу рэфлексіі. Уласна з такую шчодрай колькасці мукі Абрагам загадвае прыгатаваць Сары апраснакі, жадаючы годна пачаставаць трох таямнічых гасцей (Род. 18:6). Такую ж самую колькасць мукі – складае Гедэон анёлу (Суд. 6:19). І такую ж колькасць – прыносіць Ганна да святыні ў Сіло для Яхвэ, аддаючы Яму на службу вымаленага сына, Самуэля (1 Сам. 1:24).

Гэта колькасць асацыявалася адразу з пірам. Пір жа, асабліва гэты месіянскі, прадказаны эсхаталогіяй Старога Запавету (Іс. 25:6), знаходзіць не адзін свой адбітак у Новым Запавеце, пра што пераканаемся разважаючы іншыя прыпавесці. З другога ж боку, колькасць цеста можа асначаць народ Божы ў пераносным сэнсе, так як гэта ёсць у св. Паўла, калі ён гаворыць аб паганах у Царкве, як наступніках Ізраіля: бо калі рошчына святая, дык і цеста (Рым. 11:16).

Галоўным павучэннем прыпавесці, як лічыць а. Аўгустын Янкоўскі, ёсць зварот увагі на моц ператварэння, перамянення асяроддзя. Хай жа гэта моц перамяняць асяроддзе ў якім мы жывем, рэалізуецца таксама і ў нажым жыццю.








All the contents on this site are copyrighted ©.