2012-10-17 10:32:09

Еўрапейскія епіскапаты выказалі падтрымку Рускай Праваслаўнай Царкве


RealAudioMP3 Прэзідыўм Рады Канферэнцый Епіскапатаў Еўропы наакіраваў 17 кастрычніка ліст да Мітрапаліта Іларыёна, кіраўніка Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, у якім выказаў сваю “глыбокую заклапочанасць у сувязі са шматлікімі і растучымі праявамі дыскрымінацыі супраць хрысціянаў у розных краінах, і антыхрысціянскіх і антыкасцёльных настрояў, перш за ўсё ў апошнія месяцы ў Расіі”. Прэзідыўм лічыць непрымальнымі “тэндэнцыі да няправільнага разумення свабоды творчасці і свабоды выражэння, калі яны прыводзяць да падбухторвання або інструменталізацыі рэлігіі ў правакацыйных мэтах для таго, каб пашкодзіць міру паміж рэлігіямі або для распальвання нянавісці ў адносінах да прысутнасці рэлігіі ў грамадскім жыцці”.







All the contents on this site are copyrighted ©.