2012-10-17 15:51:37

Бэнэдыкт ХVI склікае ў Ватыкан усіх Апостальскіх нунцыяў


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI вырашыў склікаць у Ватыкан у чэрвені 2013 г. усіх Апостальскіх нунцыяў, каб “паразважаць” над значэннем ролі і функцыі дыпламатычных прадстаўнікоў Апостальскай Сталіцы. Аб гэтым заявіў 17 кастрычніка кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Ён адзначыў, што такая сустрэча паспрыяе “абмену думкамі паміж папскімі дыпламатамі і паглыбленню іх місіі”. Іерарх таксама падкрэсліў, што служэнне прадстаўнікоў Святога Пасаду заўсёды патрабуе абнаўлення і ўдасканалення, каб быць на высаце патрабаванняў сённяшняга часу. Раней такая сустрэча прайшла ў 2000 г. па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.