2012-10-17 10:53:35

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам


RealAudioMP3 16 кастрычніка, пасля пасяджэння Сіноду Біскупаў, Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам, старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, які, дарэчы, выступіў з прамовай на біскупскай асамблеі. Праваслаўны іерарх перадаў прывітанне Папе ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. У размове з Пантыфікам ён закрануў “шырокае кола пытанняў”. Мітрапаліт падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сустэчы Сінадальнай камісіі па біблійна-тэалагічных даследаваннях, якая прайшла незадоўга да сустрэчы з Пантыфікам, выказаўшы “надзею на развіццё адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма-каталіцкім Касцёлам у галіне тэалагічных даследаванняў”. Мітрапаліт Іларыён у размове з Папам з занепакоеннасцю распавёў аб “прафанацыі хрысціянскіх святынь у розных краінах”, у прыватнасці аб “акце вандалізму, які адбыўся ў храме Хрыста Збаўцы”. “Папа Бэнэдыкт XVI, - паводле заявы Патрыярхіі - выказаў сваю салідарнасць з Рускай Праваслаўнай Царквой па гэтым пытанні і сваё здзіўленне рэакцыяй некаторых сродкаў масавай інфармацыі на гэты падзеі”. Мітрапаліт Іларыён адзначыў, што “абарона хрысціянскага насельніцтва на Блізкім Усходзе і ў іншых краінах, дзе яно сутыкаецца з дыскрымінацыяй і насіллем, з’яўляецца агульнай задачай праваслаўных і католікаў”.







All the contents on this site are copyrighted ©.