2012-10-16 10:49:44

Эксперт: Сабор паставіў пытанні, якія дагэтуль застаюцца адкрытымі


RealAudioMP3 ІІ Ватыканскі Сабор з’яўляецца важнай падзеяй не толькі для Каталіцкага Касцёла, але і для ўсёй чалавечай гісторыі, лічыць вядомы нямецкі тэолаг і эксперт па Саборы кс. Пэтэр Хюнэрман. Шэраг вынікаў прац асамблеі, такія як адкрытасць на адносіны да іншых рэлігій, можна дакладна акрэсліць як “дары Святога Духа”. А нядаўна пачаты Год веры, гэта яшчэ адно пацвярджэнне таму, што рашэнні Сабору існуюць не толькі на паперы, лічыць нямецкі тэолаг.

Касцёл не толькі ў корані пераглядзеў свае адносіны да дыялогу паміж рэлігіямі, але прыняў існаванне ў іх прадстаўнікоў іншых перакананняў. “Калі больш чым адзін мільярд чалавек прымае такую рэч, гэта па-чалавечы прыгожы факт, які стаіць у рэзкім кантрасце да тэорыі “сутыкнення цывілізацый”, заўважыў кс. Хюнэрман

Акрамя таго, ІІ Ватыканскі Сабор звярнуў увагу Касцёла на тое, што працэсы змен у грамадствах ставяць новыя этычныя і маральныя пытанні, што патрабуюць новых адказаў. Не дастатковым стала толькі паўтарэнне старых нормаў, наспела патрэба праводзіць дэтальную працу, паясніў дагматык. Кс. Хюнэрман нагадаў, што Сабор паставіў пытанні, якія дагэтуль застаюцца адкрытымі: абавязак чалавека захоўваць планету, медыцынскія магчымасці зменаў у геноме, сучасныя сістэмы ўзбраенняў або “структурны грэх” адсутнасці кантролю над дзяржаўнай уладай і фінансавымі сістэмамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.