2012-10-16 12:14:54

Святы Пасад папярэджвае аб існаванні фальшывых рыцарскіх ордэнаў


RealAudioMP3 Дзяржсакратарыят Апостальскай Сталіцы апублікаваў 16 красавіка заяву, у якой, спасылаючыся на частыя запыты, што прыходзяць на адрас Святога Пасаду, наконт яго адносін да таго ці іншага рыцарскага ордэну, патлумачыў, што існуе толькі 5 такога тыпу адзначэнняў, якія прысвойвае Апостальская Сталіца: Вярхоўны ордэн Хрыста, Ордэн Залатой шпоры, Ордэн Пія IX, Ордэн Святога Грыгорыя Вялікага і Ордэн Святога Сільвестра. Таксама Святы Пасад прызнае рыцарскія адзначэнні Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэну і Ордэну Панскага Гробу ў Іерусаліме.

Іншыя ордэны – новыя ўстановы і ўсё, што з імі звязана – Святы Пасад не прызнае, не будучы ў стане гарантыаваць іх гістарычную і прававую легітымнасць, іх мэты і арганізацыйныя сістэмы.

У сувязі з гэтым, Дзяржсакратарыят папярэджвае, што трэба ўстрымлівацца ад правядзення ў касцёлах і месцах культу цырымоній уручэння рыцарскіх дыпломаў або узнагарод, якія выдаюцца без згоды і прызнання Апостальскай Сталіцы. Такія мерапрыемствы, паводле заявы, могуць прынесці духоўную шкоду шматлікім “людзям добрай волі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.