Папа скіраваў пасланне з нагоды Сусветнага дня харчавання
Бэнэдыкт ХVI скіраваў
спецыяльнае пасланне на імя Генеральнага дырэктара Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі
ААН Хасэ Грац’яна да Сільвы з нагоды Сусветнага дня харчавання, які адзначаецца 16
кастрычніка. Сёлета ён праходзіць пад дэвізам: “Сельскагаспадарчыя кааператывы харчуюць
свет”. Святы Айцец адзначыў станоўчую ролю кааператыўнай працы. “Як вядома, Каталіцкі
Касцёл разглядае працу і кааператыўныя прадпрыемствы як жывы вопыт адзінства і салідарнасці,
здольны пераадолець адрозненні і нават сацыяльныя канфлікты”, - напісаў Пантыфік.
Папа адзначыў, што дзейнасць кааператыўных гаспадарстваў не можа абмяжоўвацца
выключна да эканамічнага вымярэння, а спрыяць чалавечаму, сацыяльнаму, культурнаму
і маральнаму ўзросту чалавека. Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў, што ў свеце, які намагаецца
пераадолець цяжкасці, выкліканыя эканамічным крызісам, вопыт кааператываў уяўляе сабой
новы тып эканомікі на службе чалавеку, якая адзначаецца бескарыслівасцю і адзінствам.