2012-10-16 10:06:26

Набліжаецца беатыфікацыя Яна Паўла І


RealAudioMP3 У бліжэйшую сераду пастулятар беатыфікацыйнага працэсу папы Яна Паўла I (Альбіна Лучыані) біскуп Энрыка Даль Ковала перадасць у Кангрэгацыю па справах Кананізацыі так званы “Positio” – падрабязную дакументацыю аб жыцці і працы Слугі Божага, непасрэднага папярэдніка Яна Паўла II, які кіраваў Касцёлам толькі 33 дні. З медыцынскіх дакументаў і паказанняў 167 сведкаў, ясна, што не можа існаваць ніякіх сенсацыйных гіпотэз, што смерць Пантыфіка магла быць вынікам дзеянняў трэціх асоб, заявіў у інтэрв’ю сайту “Tgcom24” рэктар Папскага Латэранскага ўніверсітэту. 17 кастрычніка спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Яна Паўла І.

Біскуп Даль Ковала не ўтойвае, што сабраная ім дакументацыя ўтрымлівае шэраг цікавых і раней невядомых фактаў. Ён прызнаўся таксама, што апісанне цуду праз пасрэдніцтва Слугі Божага ўжо аддадзена ў Кангрэгацыю для медыцынскай і тэалагічнай ацэнкі. На дадзеным этапе працэсу, аднак, не можна сказаць аб тэрміне яго заканчэння. Біскуп-пастулятар падкрэслівае, што рашэнне тагачаснага Патрыярха Венецыі, прыняць выбар калегіі кардыналаў, было гераічным учынкам на карысць Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.