2012-10-16 09:33:05

Архіепіскап Шаўчук лічыць, што візіт Папы ва Украіну магчымы


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI можа, адпаведна заяве грэка-каталіцкага Архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука, хутка наедаць Украіну. Раней аб магчымасці такога падарожжа заяўляў рыма-каталіцкі арцыбіскуп Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі. Паводле грэка-каталіцкага іерарха, візіт ва Украіну – “справа тонкая”, якая маець вялікі грамадскі і палітычны кантэкст. На пытанне, ці Папа прыйдзе ў яго краіну, ён адказаў: “Я думаю, так”, цытуе архіепіскапа аўстрыйскае інфармацыйнае агенцтва “KathWeb”. Украінскія вернікі чакаюць Бэнэдыкта XVI, паведаміў кіраўнік Грэка-каталіцкай Царквы Украіны.

Трэба нагадаць, што запрашэнне Бэнэдыкту XVI наведаць краіну ад Рыма- каталіцкага Касцёла, Грэка-каталіцкай Царквы і мясцовых палітычных уладаў было накіравана ў Ватыкан ужо даволі працяглы час таму. Прычым, адказу на яго, ні станоўчага, ні адмоўнага, пакуль не паступала.

Архіепіскап Шаўчук прымае ўдзел у Сінодзе Біскупаў па новай евангелізацыі, які праходзіць ужо больш за тыдзень у Ватыкане.







All the contents on this site are copyrighted ©.