2012-10-15 13:40:46

Он-лайн катэхізіс для таблетаў


RealAudioMP3 Адкрыццё Года веры Канферэнцыя Біскупаў Італіі адзначыла новым он-лайн праектам. Пад яе эгідай пачаў дзейнічаць сайт па вывучэнні Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. Цікава, што на адмысловай інтэрнэт-старонцы www.educat.it інфармацыя падзелена адпаведна ўзросту наведвальнікаў – пачынаючы ад дзяцей і заканчваючы людзьмі сталага ўзросту. Акрамя катэхізісу тут можна знайсці таксама біблійныя тэксты ў некалькіх выдавецкіх версіях, тэматычны раздзел для пошуку неабходнай інфармацыі.

Канферэнцыя Біскупаў Італіі чакае, што фармат і зручная форма падачы Катэхізісу, адаптаванага ў тым ліку пад электронныя планшэты, будзе карыстацца поспехам.








All the contents on this site are copyrighted ©.