2012-10-14 13:25:46

Удзельнікі Сінода: неабходна “хрысціянская вясна” на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 Мінуў тыдзень пасля адкрыцця Сінода па новай евангелізацыі. 14 кастрычніка яго ўдзельнікі маюць выходны дзень. Учора вечарам праца Сінода закончылася агульнай дыскусіяй. Падчас яе, у цэнтры ўвагі была прысутнасць хрысціян на Блізкім Усходзе. Прагучаў заклік аб неабходнасці “хрысціянскай вясны” у рэгіёне, якому павінна дапамагчы рэлігійная свабода і мір. Паводле ўдзельнікаў Сінода “хрысціянская вясна” паспрыяе развіццю “арабскай вясны” у накірунку дэмакратыі, свабоды, справядлівасці і міра. Гэта тычыцца асабліва такіх краін як Ірак, Сірыя і Егіпет, у якіх назіраецца пераслед хрысціян. Паводле ўдзельнікаў Сінода насілле ў адносінах да хрысціян на Блізкім Усходзе “трансфарміруе аблічча іслама”. Таму неабходна спрыяць міжрэлігійнаму дыялогу, асабліва праз штодзённае жыццёвае сведчанне. Неабходна, каб хрысціяне заўсёды паглыблялі сваю веру і веды аб ёй і каб яна, такім чынам станавілася менш эмацыянальнай і павярхоўнай. Асаблівая ўвага звярталася на ролю моладзі, якая павінна стаць “агентам евангелізацыі”, асабліва сярод сваіх аднагодак.








All the contents on this site are copyrighted ©.