2012-10-14 10:09:17

Наступніца Маці Тэрэзы аб сакрэце поспеху новай евангелізацыі


RealAudioMP3 “Касцёл і грамадства, калі будуць існаваць без хрысціянскай міласэрнасці і любові да чысціні, ператворацца ў месцы, якія захочацца пакінуць”, - адзначыла ў інтэрв’ю нашай рэдакцыі генеральная настаяцельніца кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Божай Любові с. Марыя Прэма Перык. Наступніца св. Тэрэзы з Калькуты прымае ўдзел у Сінодзе па новай евангелізацыі. Тут ужо не аднойчы падкрэслівалася, што прывілеяваным шляхам распаўсюджвання Еваннелля з’яўляецца менавіта сведчанне міласэрнай любові выражанай у канкрэтных учынках да бліжняга. “Міласэрнасць – гэта любоў Бога. Так людзі, якія адчулі гэту любоў, пераўтвараюць свой досвед ў канкрэтны учынак, учынак дапамогі пакутуючым братам і сёстрам. Так рабіў сам Езус – Ён быў, перш за ўсё, міласэрны да бліжняга. Касцёл і грамадства, калі будуць існаваць без хрысціянскай міласэрнасці і любові да чысціні, ператворацца ў месцы, якія захочацца пакінуць”, - адзначыла законніца.

Сястра Марыя Перык, паходзіць з Германіі. Яна ўзначаліла кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Божай Любові ў 2009 г. і з’яўляецца трэццяй кіраўніцай гэтай манаскай супольнасці пасля Маці Тэрэзы і яе наступніцы с. Нірмалы.








All the contents on this site are copyrighted ©.