2012-10-14 11:34:55

Кардынал Вюрл: не саромецца абвяшчаць Евангелле


RealAudioMP3 Як абвяшчаць Бога свету, які хоча аб Ім забыць і калі самі католікі саромяцца прапаведваць Евангелле? Каб адказаць на гэты выклік паводле кардынала Вюрла, генеральнага рэлятара Сінода па новай евангелізацыі, неабходны тры важныя фазы: па-першае, абнаўленне асабістай веры – кожны з нас павінен абнавіць уласную перакананасць, уласную веру і упэўненасць у Праўдзе, прызнаць для сябе, што Евангелле Езуса Хрыста – гэта праўда; па-другое – быць талерантнымі ў адносінах да іншых, але ў той жа час не прымаць кампрамісы і не саромецца праўды Добрай Навіны; па-трэццяе – дзяліцца дарам веры з бліжнім: казаць, што Бог нас любіць, што Хрыстус прыйшоў, каб нас збавіць. “Усё што мы павінны рабіць – гэта абвяшчаць нашу веру і увайсці ў яе таямніцы”, - сказаў кардынал.Паводле яго, ІІ Ватыканскі Сабор быў скліканы Янам ХХІІІ, каб навучыцца абвяшчаць старажытную і сапраўдную веру такім чынам, каб аб ёй магла слухаць сучасная культура, у якой мы жывём сёння. “Абнавіць абвяшчэнне веры, прадставіць у яе праўдзе, але такой мовай, якая будзе зразумелай сёння”, - сказаў іерарх. Паводле яго новая евангелізацыя заключаецца ў тым, каб абвяшчаць Евангелле такім тонам і мовай, якая кране сучаснага чалавека.

“Вельмі важна, каб мы адкінулі ідэю аб тым, што нельга казаць аб веры па-за Касцёлам ці нашымі дамамі. Гэта цудоўнае пасланне, што Езус прыйшоў, каб навучыць нас любіць бліжняга, прысвячаць сябе. Але гэта самапрысвячэнне нараджаецца ад нашага быцця дзецьмі Бога. Мы можам любіць дзякуючы ласцы Святога Духа. Сіндром сарамлівасці ў абвяшчэнні Евангелля павінен застацца ў мінулым”, - сказаў іерарх.

Кардынал Вюрл падкрэсліў, што ў абвяшчэнні Евангелля варта памятаць аб двух рэчах: па-першае – мы абвяшчаем праўду адкрытую Езусам Хрыстом, а па-другое – казаць аб гэтай праўдзе з любоўю. “Мы можам быць талерантнымі з іншымі, але гэта не азначае, што павінны выбачацца ці саромецца таго, у што верым”, - сказаў генеральны рэлятар Сінода.








All the contents on this site are copyrighted ©.